Фота з архіва
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад тым, як атракцыёны пачнуць працаваць для ўсіх жадаючых, яны павінны прайсці строгую праверку экспертаў. У чым яна заключаецца, расказалі ў МНС, паведамляе БЕЛТА.
Сёння ў Беларусі налічваецца 187 атракцыёнаў, у тым ліку 143 механізаваныя і 44 водныя спускі. Пасля раскансервацыі атракцыёнаў уладальнікі праводзяць іх тэхнічнае абслугоўванне і рамонт, а тыя атракцыёны, што адпрацавалі прызначаны вытворцам тэрмін службы, яшчэ і праходзяць дыягностыку. Затым пачынаецца падрыхтоўка да выпрабаванняў. За апошні этап адказваюць эксперты Дзяржпрамнагляду або спецыялізаваных арганізацый.
Спачатку атракцыён аглядаюць, затым выпрабоўваюць без нагрузкі і з нагрузкай. Пасля гэтага праводзіцца кантроль адпаведнасці арганізацыі эксплуатацыі патрабаванням устаноўленых правіл. Калі атракцыён вытрымаў усе выпрабаванні і няма парушэнняў у арганізацыі яго эксплуатацыі, то выдаецца станоўчае заключэнне. Пасля гэтага ўладальнікі маюць права запусціць атракцыён для ўсіх жадаючых.-0-