Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2025, 09:04

Як паводзіць сябе ва ўмовах галалёдзіцы: у МУС далі рэкамендацыі вадзіцелям і пешаходам
 

Фота з архіва
Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як вадзіцелям і пешаходам трэба паводзіць сябе на дарогах ва ўмовах галалёдзіцы, расказалі БЕЛТА ў МУС.

Вадзіцелям у складаных умовах надвор'я раяць знізіць скорасць і павялічыць дыстанцыю. Каб не страціць кантроль над транспартным сродкам, усе дзеянні вадзіцеля павінны быць плаўнымі.

Забаронена эксплуатацыя аўтамабіля, не абсталяванага зімовымі шынамі або са зносам пратэктара вышэйшым за гранічна дапушчальнае значэнне.

У МУС параілі з асаблівай асцярожнасцю праязджаць пешаходныя пераходы, масты, закругленні дарогі, пад'ёмы і спускі, адкрытыя прадзімаемыя ўчасткі мясцовасці. Вадзіцелям трэба ўключаць фары, каб быць больш прыкметнымі для іншых удзельнікаў дарожнага руху.

Усе, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, павінны быць прышчэплены рамянямі бяспекі, а дзеці перавозіцца ў спецыяльных утрымліваючых устройствах, замацаваных згодна з інструкцыяй.

Пешаходам неабходна памятаць, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, тым больш на слізкім пакрыцці. Неабходна пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах і толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.

Таксама ў непагоду трэба насіць адзенне павышанай бачнасці, а ў цемнаце абавязкова абазначыць сябе святловяртальнымі элементамі, асабліва пры руху па абочыне або краі праезнай часткі. Не раяць выкарыстоўваць навушнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі