Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2024, 13:50

"Як Лукашэнка?" Дыпламат Ватыкана расказаў пра першае пытанне ад Папы Рымскага

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск рэгулярна цікавіўся тым, як ідуць справы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым на сустрэчы з беларускім лідарам у сувязі з завяршэннем сваёй місіі ў Беларусі расказаў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат Ватыкана падзякаваў за высокую ацэнку яго работы ў Беларусі. "Усё, што рабіў, вядома, я пасланнік папы Францыска, але я працаваў для вашага грамадства. Не толькі для католікаў, не толькі нашай царквы, а для ўсіх. І мне было вельмі прыемна", - сказаў ён.

Антэ Ёзіч адзначыў, што кожны год прыязджаў у Ватыкан і сустракаўся з Папам Рымскім. Калі я заходзіў у дзверы, ён сказаў: "А як Лукашэнка?" Не "банджорна" (добры дзень на італьянскай мове. - Заўвага БЕЛТА), не добры дзень, а "як Лукашэнка?" Я заўважыў, што паміж вамі ёсць пэўныя добрыя адносіны, якія склаліся на важных добрых прынцыпах", - расказаў Апостальскі нунцый.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі