3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік галоўнага інжынера ДВА "Белэнерга" Аляксандр Міхнюк у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, як энергасістэма Беларусі рыхтуецца да ацяпляльнага сезона.
Асенне-зімовы перыяд для беларускай энергасістэмы - гэта такі ж самы стан, як і міжацяпляльны перыяд, толькі павялічаны нагрузкі, адзначыў Аляксандр Міхнюк.
Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду распрацоўваюцца графікі рамонтаў, расстаўляюцца акцэнты чарговасці выканання рамонтаў, загрузкі рамонтнага персаналу падрадных арганізацый. "Цяпер агульны працэнт выканання рамонтаў перасягае 60 працэнтаў, - сказаў спецыяліст. - Усе спажыўцы "Белэнерга" ўжо даўно атрымалі пашпарты гатоўнасці і зарэгістравалі іх. Па маніторынгу Дзяржэнерганагляду гатоўнасць спажыўцоў дасягае практычна 98 працэнтаў".
Па арганізацыях ДВА "Белэнерга" да асенне-зімовага перыяду 2024-2025 гадоў у Дзяржэнерганаглядзе неабходна было атрымаць 364 пашпарты. У бягучым годзе з'явілася паслуга па рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг "Е-Паслуга". Гэтай магчымасцю з энергетыкаў скарысталася больш за 66 працэнтаў ад агульнай колькасці, расказаў Аляксандр Міхнюк.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Фота Хрысціны Аксёнавай