Фота з архіва
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве аховы здароўя зацверджаны графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2025 года - студзені 2026 года, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.
У перыяд з 20 снежня па 7 студзеня медыцынскія ўстановы будуць працаваць па спецыяльных графіках, якія ўлічваюць перадсвяточныя, святочныя і выхадныя дні. Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпідэмарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу 20 снежня будуць функцыянаваць як у звычайны рабочы дзень, 25 снежня - па раскладзе святочнага дня, 26 і 27 снежня - па суботнім графіку, 28 снежня - выхадны. Навагоднія канікулы пачнуцца з 1 студзеня: у гэты дзень, а таксама 2 і 7 студзеня работа будзе ажыццяўляцца па рэжыме святочнага дня, 3 студзеня - па суботнім графіку, а 4 студзеня - выхадны.
Стацыянары бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў таксама ўнясуць карэктывы ў свой унутраны распарадак: 20 снежня яны будуць працаваць па суботнім графіку, 25 снежня - як у святочны дзень, 26 снежня - у звычайным рабочым рэжыме, 27 снежня - зноў па суботнім графіку, а 28 снежня - як у выхадны. У студзені стацыянары захаваюць аналагічны святочнаму перыяду рытм: 1 і 2 студзеня - па графіку святочнага дня, 3 студзеня - па суботнім, 4 студзеня - выхадны, а 7 студзеня - зноў па рэжыме святочнага дня.
У час святочных і выхадных дзён у краіне будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву. Традыцыйна служба хуткай (неадкладнай) меддапамогі ў такія дні працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці, падкрэслілі ў Міністэрстве аховы здароўя.-0-