Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2025, 16:01

Як будуць хадзіць паязды пасля закрыцця на капрамонт пуцеправода ў Мінску, расказалі ў БЧ

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як будуць хадзіць паязды пасля закрыцця на капітальны рамонт пуцеправода ў раёне чыгуначнага вакзала ў Мінску, расказалі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

 Пуцеправод з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці размешчаны над чыгуначнымі пуцямі станцыі Мінск-Пасажырскі. У сувязі з пачаткам будаўніча-мантажных работ з 20 лютага ўносяцца частковыя змяненні ў расклад руху і маршруты руху паяздоў рэгіянальных ліній эканамкласа Маладзечанскага і Баранавіцкага напрамкаў, а таксама паяздоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск - Беларусь - Мінск.

Так, асобныя паязды рэгіянальных ліній эканамкласа па маршруце Мінск - Пасажырскі - Маладзечна - Гудагай і назад, а таксама гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі - Беларусь - Мінск-Пасажырскі будуць адпраўляцца і прыбываць на станцыю Мінск-Паўночны (замест Мінск-Пасажырскі).

З 20 лютага асобныя паязды рэгіянальных ліній эканамкласа на напрамках Мінск - Баранавічы - Мінск, Мінск - Орша - Мінск і Мінск - Асіповічы - Мінск будуць часова курсіраваць з і да прыпыначнага пункта Інстытут Культуры (замест станцыі Мінск-Пасажырскі).

З 24 сакавіка паязды міжрэгіянальных ліній бізнес-класа нумар 737 Мінск - Брэст і нумар 736 Брэст - Мінск будуць часова адпраўляцца і прыбываць на прыпыначны пункт Інстытут Культуры (замест станцыі Мінск-Пасажырскі).

Беларуская чыгунка просіць з разуменнем адносіцца да змяненняў і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў і маршруце руху можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі