
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у красавіку, расказалі ў Мінпрацы і сацабароны.
У бягучым годзе 25 красавіка ў Беларусі будуць адзначаць Радаўніцу - гэты дзень прызнаны афіцыйным выхадным.
Згодна з вытворчым календаром у беларусаў у красавіку пры 6-дзённым рабочым тыдні будзе 24 рабочыя дні, у тым ліку адзін перадсвяточны, а пры пяцідзённым - 19 рабочых, уключаючы адзін перадсвяточны.
Удакладняецца, што рабочы дзень з 24 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 29 красавіка.
Такім чынам, будзе чатыры выхадныя дні - з 22 да 25 красавіка.
Разліковая норма рабочага часу ў красавіку пры 40-гадзінным рабочым тыдні для 5-дзённага рабочага тыдня з двума выхаднымі днямі (субота і нядзеля) складзе 151 гадзіну, а для 6-дзённага рабочага тыдня з адным выхадным днём (нядзеля) - 157 гадзін.-0-