30 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гарады выглядаюць як ажыўшыя кадры з фільмаў: усюды шмат гістарычных будынкаў, прыгожай архітэктуры.Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся прафесійны дрыфт-пілот з Японіі Юкіа Тарумі, які разам з міжнароднай камандай спартсменаў прыбыў сёння ў Магілёў для здымак прома-роліка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як расказаў Юкіа Тарумі (яго псеўданім Фауста), гэта яго другі візіт у Беларусь. "І я тут адчуваю сябе так, нібыта гэта мой другі дом. Мне тут падабаецца. І я гатовы вяртацца сюды зноў і зноў, - адзначыў ён. - Больш за ўсё мяне здзівілі людзі. Я заўважыў, што вы праводзіце час разам: з сем'ямі, дзецьмі, партнёрамі. Гэта сведчыць пра з'яднанасць. Менавіта гэта мне вельмі спадабалася. Таму што ў Японіі людзі ўдзяляюць вельмі шмат часу сваёй рабоце, яна ў іх на першым месцы. Беларуская гасціннасць, любоў да жыцця, да сям'і і адзін да аднаго мяне больш за ўсё ўразіла".
Юкіа Тарумі падзяліўся, што яму вельмі падабаюцца беларускія гарады. "Любы горад Беларусі выглядае нібыта гістарычны фрагмент з фільма. Усе будынкі - з адсылкай на гісторыю, прыгожую архітэктуру. Гэта ўражвае", - сказаў ён.
Разам з ім у Беларусь прыехаў яго брат Каічы Тарумі, які таксама прафесійна займаецца дрыфтам ужо 16 гадоў. Яго ўразіў маштаб, з якім у Беларусі падышлі да рэалізацыі праекта: перакрываюцца вуліцы, збіраецца шмат гледачоў, якія вельмі цёпла іх сустракаюць.
"Ваша краіна выглядае менавіта так, як паказваюць у кіно. І мяне ўражвае, што гэта ўсё на самай справе выглядае так, - адзначыў ён. - Прыемна адзначыць, што беларусы шмат цікавасці праяўляюць да дрыфту. Да нас падыходзяць фатаграфавацца, браць аўтографы, паразмаўляць. Сёння ў Магілёве холадна, але, нягледзячы на надвор'е, з намі так шмат людзей сёння. У Бразіліі я такога не бачыў, а беларусы падтрымліваюць і адкрытыя да ўсяго новага. Калі мяне яшчэ паклічуць да вас - абавязкова прыеду".
У Магілёве сабраліся спартсмены з Беларусі, Японіі, Аўстраліі, Бразіліі і іншых краін. Першай лакацыяй здымак стаў Пушкінскі мост. Тут пілоты здзіўлялі прысутных гледачоў віртуозным ваджэннем, прыгожымі і відовішчнымі заносамі. Сваё майстэрства дэманстраваў і беларускі прафесійны пілот Дзмітрый Нагула.
"Мы вырашылі зняць ролік, які прарэкламуе наш від аўтаспорту, прыгажосць беларускіх гарадоў і іх славутасці, - падзяліўся спартсмен. - Такіх праектаў нашы гарады яшчэ не бачылі: былі толькі нейкія выезды, дзе можна было паглядзець машыны. Нават мы, пілоты, такога яшчэ ніколі не бачылі: за 10 дзён аб'ехать столькі гарадоў, падрыфціць у іх. Мы самі кайфуем ад гэтага. Нашы госці з Японіі наогул на ўсё гэта глядзяць з шырока закрытымі вачамі".
Замежных гасцей, адзначае Дзмітрый Нагула, вельмі ўражвае цёплы прыём беларусаў. "Усе рады і шчаслівыя ад таго, як іх ветліва прымаюць. Учора ўначы Магілёў сустрэў нас караваямі - мы былі прыемна ўражаны. Рассмакавалі і беларускую кухню: дранікі, боршч", - расказаў ён.
Другім пунктам здымак стала пляцоўка каля плошчы Славы і Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Паразмаўляць са спартсменамі, паглядзець на машыны і прафесійны дрыфт, сфатаграфавацца з пілотамі і ўзяць у іх аўтографы сабраліся сотні магіляўчан, многія прыйшлі сем'ямі.
Атрымаць запаветны аўтограф і сфатаграфавацца са знакамітымі пілотамі прыйшоў 13-гадовы Арсеній Бялясаў. "Набраў ужо сабе аўтографаў. Я іх калекцыяную, - з гонарам расказвае школьнік. - У мінулым годзе ў нас у горадзе былі вялікія спаборніцтвы па дрыфце, я тады таксама знаёміўся з пілотамі. Дома ў мяне на сцяне ёсць асобнае месца, дзе яны ўсе сабраны. Мне гэта ўсё вельмі падабаецца: крута ездзяць, дрыфтуюць вельмі эфектна. І сёння тут таксама вельмі крута: непасрэдна ў цэнтры горада ездзяць!"
Разам з сынам Сашам паглядзець на незвычайную для горада падзею прыйшла Ала Воўк. Хлопчыку 5 гадоў, яму вельмі падабаюцца машынкі, як цацачныя, так і сапраўдныя. "Як маці хлопчыка я заўсёды з ім на такія мерапрыемствы прыязджаю. І сёння не змаглі прапусціць такую цікавую падзею, - падзялілася магіляўчанка. - Вельмі класная сама ідэя роліка. Прыехалі спартсмены з розных краін, яны паказваюць сваё майстэрства. Арыгінальнае і цікавае спалучэнне".
Арганізавалі міжнародны дрыфт-тур IT-кампанія X-Labs сумесна з Blockchain Sports Drift. Прома-ролік ствараецца для папулярызацыі аўтаспорту ў Беларусі, ён прадэманструе і тэхналогіі, якія развіваюць аўтаспорт, а таксама славутасці краіны.-0-