Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як агульная памяць вывела адносіны Беларусі і Расіі на новы ўзровень, расказаў член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Булаўка ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Захаванне праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, паводле слоў Анатоля Булаўкі, уплывае на развіццё ваеннага і палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы ва ўмовах абвастрэння геапалітычнага проціборства ў свеце. "Тое пачуццё адзінства, якое было ўласціва Чырвонай, а ў далейшым Савецкай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у рамках Саюзнай дзяржавы не проста захавана, а выйшла на новы ўзровень. Менавіта гэтыя моманты садзейнічаюць нашаму шчыраму эканамічнаму і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву", - расказаў дэпутат.
"Пакладзеная ў аснову адносін Беларусі і Расіі гістарычная памяць, якой ні мы, ні расійскія калегі не здрадзілі і не збіраемся здраджваць, з'яўляецца гарантам таго, што ў далейшым мы будзем разам развівацца ва ўмовах мірнага часу. Гэта аснова стане тым арыенцірам, які дасць магчымасць нашым краінам развівацца і захаваць сваю ідэнтычнасць", - адзначыў Анатоль Булаўка.-0-
* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
Захаванне праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, паводле слоў Анатоля Булаўкі, уплывае на развіццё ваеннага і палітычнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы ва ўмовах абвастрэння геапалітычнага проціборства ў свеце. "Тое пачуццё адзінства, якое было ўласціва Чырвонай, а ў далейшым Савецкай арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у рамках Саюзнай дзяржавы не проста захавана, а выйшла на новы ўзровень. Менавіта гэтыя моманты садзейнічаюць нашаму шчыраму эканамічнаму і ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву", - расказаў дэпутат.
"Пакладзеная ў аснову адносін Беларусі і Расіі гістарычная памяць, якой ні мы, ні расійскія калегі не здрадзілі і не збіраемся здраджваць, з'яўляецца гарантам таго, што ў далейшым мы будзем разам развівацца ва ўмовах мірнага часу. Гэта аснова стане тым арыенцірам, які дасць магчымасць нашым краінам развівацца і захаваць сваю ідэнтычнасць", - адзначыў Анатоль Булаўка.-0-* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту
