Аляксей Дронаў
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суд Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і нацыянальныя суды на тэрыторыі ЕАЭС павінны дзейнічаць як адна каманда, заявіў журналістам старшыня Суда ЕАЭС Аляксей Дронаў перад міжнароднай канферэнцыяй Суда ЕАЭС "Дзесяць гадоў Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе: забеспячэнне аднастайнага прымянення права ЕАЭС", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Адна з вельмі сур'ёзных праблем, якую мы будзем абмяркоўваць у час канферэнцыі, - гэта пытанні, звязаныя з наладжваннем узаемадзеяння паміж Судом і нацыянальным судамі. Гэта тонкае і складанае пытанне, таму што судовая ўлада незалежная ў кожнай дзяржаве. Пяць юрысдыкцый, акрамя самога Саюза, які таксама з'яўляецца самастойным суб'ектам міжнароднага права", - сказаў Аляксей Дронаў.
Паводле яго слоў, задача заключаецца ў тым, каб, "пазбягаючы канфліктаў, нездаровай канкурэнцыі паміж судовымі сістэмамі, стварыць сітуацыю, калі мы будзем дзейнічаць як адна каманда, аднастайна прымяняць права Саюза".
Ён растлумачыў, што права Саюза - гэта, перш за ўсё, сам Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе, міжнародныя дагаворы, якія дзяржавы-члены заключаюць па прадметах рэгулявання Дагавора аб ЕАЭС, міжнародныя дагаворы з трэцімі краінамі.
"Гэта вельмі сур'ёзны напрамак, паколькі Саюз становіцца ўсё больш прывабным для знешніх ігракоў", - сказаў Аляксей Дронаў.-0-