Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2024, 18:34

Як абмяркоўваліся і ў чым сутнасць. Лянчэўская пра навацыі ў заканадаўства аб крымінальнай адказнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
Абмеркаванне навацый праекта закона "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" было маштабным і прайшло па ўсёй краіне. Цяпер законапраект рыхтуецца да другога чытання. Як чакаецца, ён будзе разгледжаны на сесіі  Палаты прадстаўнікоў да канца года, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская.

"Нагадаю, што Прэзідэнтам Беларусі дадзена даручэнне абмеркаваць найбольш вострыя пытанні законапраекта "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" з пракурорамі, следчымі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве было арганізавана вельмі маштабнае абмеркаванне праекта закона. Дыялогавыя пляцоўкі прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах і ў горадзе Мінску. Акрамя таго, праект закона шырока абмяркоўваўся ў працоўных калектывах простымі грамадзянамі", - расказала Марына Лянчэўская.

Паводле яе слоў, па выніках абмеркавання канцэптуальна праект закона быў адобраны як правапрымяняльнікамі, так і простымі грамадзянамі. "У грамадстве ёсць разуменне, што закон накіраваны на збалансаванне норм Крымінальнага права, што, па сутнасці, дае магчымасць судам больш дыферэнцыравана падыходзіць да назначэння пакарання з улікам канкрэтных абставін справы і асобы абвінавачанага. Інакш кажучы, разуменне, што тая задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы пры падрыхтоўцы названага законапраекта, якая базіравалася на двух асноўных прынцыпах - індывідуальны падыход і справядлівасць - выканана", - адзначыла парламентарый.

Дэпутат асобна спынілася на некаторых навацыях законапраекта. "Перагледжаны санкцыі 97 саставаў злачынства, 65 з іх дапаўняюцца альтэрнатыўнымі, больш мяккімі відамі пакаранняў. З іх 24 на сённяшні дзень змяшчаюць толькі пазбаўленне волі як адзіна магчымае пакаранне. Гэта дае магчымасць узмацніць прынцып справядлівасці назначанага пакарання, але не нівеліруе прынцып непазбежнасці пакарання", - удакладніла яна.

"Дапусцім, праектам прадугледжана, што ўпершыню ўчыніўшым няцяжкія злачынствы жанчынам і адзінокім мужчынам, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама непаўналетнім, інвалідам першай групы пазбаўленне волі не назначаецца. Выключэнне - злачынства экстрэмісцкай накіраванасці або спалучанае з насіллем. Але разам з тым у час абмеркавання ўзнікла пытанне: а ці будзе справядлівым такі падыход, калі, напрыклад, п'яны вадзіцель, гэта можа быць і жанчына, і адзінокі мужчына, які выхоўвае дзіця ва ўзросце да 14 гадоў, збівае насмерць на пешаходным пераходзе чалавека? Узніклі пытанні з назначэннем пакарання за такія злачынствы таксама замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне ўстараніць гэты прабел і скарэкціраваць КК у гэтай частцы", - растлумачыла Марына Лянчэўская.

Законапраект прыняты ў верасні ў першым чытанні. "Сёння праект закона дапрацаваны па выніках абмеркаванняў і знаходзіцца на разглядзе экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі. Плануем, што да канца 2024 года законапраект будзе разгледжаны ў другім чытанні", - падкрэсліла дэпутат.

"Адкрыты дыялог з грамадзянамі заўсёды эфектыўны, паколькі заканатворчы працэс павінен быць жывым. І мы павінны абавязкова бачыць рэакцыю грамадства на такія глабальныя змяненні, якія ўносяцца ў той ці іншы законапраект. Дэпутаты знаходзяцца ў пастаянным працэсе абмеркавання тых ці іншых навел заканадаўства і пытанняў правапрымянення з простымі людзьмі і зацікаўленымі асобамі", - дадала Марына Лянчэўская.

Святлана СУХАРКО,
БЕЛТА.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі