Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2022, 16:10

Іваноў: прагаласаваўшы на рэферэндуме, беларусы вызначаць лёс краіны

18 студзеня, Пружанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прагаласаваўшы на рэферэндуме па змяненнях у Канстытуцыю, беларусы вызначаць далейшы лёс краіны. Такое меркаванне выказаў сёння кіраўнік спраў Прэзідэнта - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Валерый Іваноў на сустрэчы з калектывам Пружанскага малочнага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны павінен разумець, што ад яго рашэння і голасу будзе залежаць лёс краіны. Абноўлены Асноўны закон будзе вызначаць далейшую стратэгію развіцця нашай дзяржавы, гэта значыць нашай агульнай будучыні, - сказаў Валерый Іваноў. - Абмеркаванне праекта Канстытуцыі ідзе ўжо каля месяца. Самае галоўнае, што цікавасць людзей расце. Шмат пытанняў задаюць па некаторых раздзелах Канстытуцыі: аб паўнамоцтвах Прэзідэнта, Усебеларускага народнага сходу, іншых органаў улады. Людзі цікавяцца станам спраў у эканоміцы, пытаюць пра прыярытэты ў развіцці дзяржавы".

Паводле слоў кіраўніка спраў Прэзідэнта, у беларускім грамадстве наспела патрэбнасць ва ўнясенні паправак у Канстытуцыю. "Жыццё не стаіць на месцы. У свядомасці грамадзян фарміруецца запатрабаванне на захаванне нацыянальнага суверэнітэту. У актыўнае жыццё ўступае новае пакаленне беларусаў, з'яўляюцца новыя для краіны галіны эканомікі і віды прамысловасці. Стаіць задача - захаваць і прымножыць назапашаны вопыт", - адзначыў ён.

Валерый Іваноў лічыць, што Канстытуцыйная камісія выпрацавала варыянт паправак, якія захоўваюць "фундаментальныя прынцыпы пабудовы Рэспублікі Беларусь". У праекце Канстытуцыі прапануецца змяніць прэамбулу і 82 артыкулы, выключыць два артыкулы, дапоўніць тэкст адной главой аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі.

"Сёння як ніколі абвострана праблема нацыянальнай ідэнтычнасці, існавання моцнай нацыі і суверэннай дзяржавы. Для Беларусі гэта пытанне з-за гістарычных перадумоў таксама актуальнае. У абноўленай прэамбуле Канстытуцыі мы разам жадаем сваёй краіне міру, народу - працвітання, кожнаму чалавеку - дабрабыту. Гатовы разам рэалізаваць гэтыя мэты, развіўшы іх у асноўных палажэннях Канстытуцыі", - дадаў упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі