Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 16:09

Іванец расказаў аб падрыхтоўцы спецыялістаў для ІТ-сферы і патрэбнасці ў кадрах

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр адукацыі Андрэй Іванец у час выязнога семінара "Разумныя гарады Беларусі" ў Віцебску расказаў аб падрыхтоўцы кадраў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Укараненне любых тэхналогій немагчыма без адпаведнай падрыхтоўкі кадраў. Таму Міністэрства адукацыі сур'ёзна сочыць за новаўвядзеннямі", - сказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, у Беларусі вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для ІТ-сферы ў 19 установах вышэйшай адукацыі больш як па 50 спецыяльнасцях на першай ступені. Штогод выпускаецца каля 5 тыс. чалавек. У сістэме сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведная падрыхтоўка спецыялістаў ідзе на базе 34 устаноў па 7 спецыяльнасцях. Штогод выпускаецца больш за 1 тыс. чалавек. Дадатковая патрэбнасць у спецыялістах галіны інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій да 2023 года, згодна з прагнозамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, складае каля 6 тыс. чалавек.

Міністэрства адукацыі пашырае пералік спецыяльнасцей і абнаўляе адпаведныя стандарты і праграмы. На працягу 2020-2021 гадоў установы адукацыі адкрылі новыя спецыяльнасці - "штучны інтэлект", "камп'ютарная бяспека", "эканоміка і арганізацыя вытворчасці".

Пры вызначэнні аб'ёмаў падрыхтоўкі спецыялістаў па ІТ-спецыяльнасцях прымаецца пад увагу колькасць заявак ад арганізацый-заказчыкаў кадраў. Штогод колькасць такіх заявак складае 3,5 тыс. "Сёння заказчыкі кадраў не поўнасцю бачаць прагнозную патрэбнасць у гэтых спецыялістах. Для нас гэта з'яўляецца пэўнай праблемай", - адзначыў Андрэй Іванец.

Міністр адукацыі лічыць, што неабходна вызначыць галіны эканомікі, якія ажыццяўляюць лічбавую трансфармацыю, узровень і тэрміны яе правядзення. "Без гэтага мы не зможам праводзіць далейшую работу. Далей неабходна сфарміраваць пералік прафесій, якія будуць актуальныя для лічбавай эканомікі, вызначыць патрэбнасць у такіх спецыялістах, а таксама распрацаваць кваліфікацыйныя патрабаванні да іх. Зыходзячы з гэтага неабходна сфарміраваць спецыяльнасці для новых прафесій і ўнесці іх у дзяржаўны класіфікатар", - канстатаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі