Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 14:57

Іванец: нашы дзяды аддалі свае жыцці, каб мы жылі ў мірнай, незалежнай і суверэннай краіне

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нашы дзяды аддалі свае жыцці, каб мы жылі ў мірнай, незалежнай і суверэннай краіне. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец, які прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння той дзень, калі мы схіляем галовы перад героямі, якія аддалі свае жыцці для таго, каб мы жылі пад мірным небам, у незалежнай, суверэннай краіне", - сказаў Андрэй Іванец.

Вайна закранула і сям'ю міністра. "Асабіста для мяне гэта памяць аб маіх дзядах, якія ваявалі і на фронце, і ў партызанскіх атрадах, - адзначыў ён. - Ты разумееш, што гэта перамога была ў тым ліку дзякуючы тваім продкам, тваім дзядам. Разумееш, што яна наша агульная і ты павінен рабіць усё магчымае, каб захаваць мір і рабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі