Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2022, 12:57

Іванец: кожная школа Беларусі знаходзіцца на перадавой па патрыятычным выхаванні моладзі

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожная школа Беларусі знаходзіцца на перадавой па патрыятычным выхаванні моладзі, заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэма адукацыі з усімі зацікаўленымі, уключаючы Генеральную пракуратуру, праводзіць вельмі вялікую работу па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе тых матэрыялаў, якія ўжо атрыманы ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. З гэтага навучальнага года ў шэраг навучальных прадметаў - гісторыя Беларусі, беларуская літаратура, грамадазнаўства - уведзены новыя пытанні, якія датычацца як самога закона аб генацыдзе народа, так і тых фактаў, што ўстаноўлены ў расследаванні крымінальнай справы", - сказаў Андрэй Іванец.

Паводле яго слоў, гэта работа значна шырэйшая і больш сістэмная. "І тут вялікі пласт работы ў пазаўрочнай дзейнасці. У нас працуюць пошукавыя атрады, іх функцыянуе больш за 400. Школьнікі падчас канікулаў, у пазаўрочны час сумесна з дарослымі выконваюць гэту пошукавую дзейнасць, аднаўляюць новыя імёны загінулых у гады ВАВ, даглядаюць мемарыялы і абеліскі. Асобны напрамак дзейнасці - музейныя экспазіцыі. У гэтым навучальным годзе мы завершым стварэнне адпаведных музейных экспазіцый у кожнай школе нашай краіны, - адзначыў міністр. - Яны прысвечаны розным напрамкам: вывучэнню гісторыі роднага краю, але самае галоўнае - яны накіраваны на выхаванне любові і павагі да сваёй Радзімы, у цэлым пачуцця патрыятызму. У нас дзейнічае больш за 2,5 тыс. музейных экспазіцый у рамках школ. А школ у нас 2901. Гэта падкрэслівае ўжо, што кожная школа знаходзіцца фактычна на перадавой па патрыятычным выхаванні маладых людзей".

"Сур'ёзна перапрацоўваюцца навучальныя дапаможнікі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце Другой сусветнай вайны. Чаму гэта так важна? Таму што з гэтага года для дзевяцікласнікаў гэты факультатыў фактычна з'яўляецца абавязковым. Мы ўпэўнены, што кожны малады чалавек, які заканчвае базавую школу, павінен ведаць усю праўду аб тых гадах", - падкрэсліў Андрэй Іванец.

У БДПУ імя М.Танка праходзіць семінар "Аб ходзе расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Яго ўдзельнікі - начальнікі галоўных упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў Мінска, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі Мінска, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі, устаноў адукацыі, падпарадкаваных Мінадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі