23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць адукацыі павінна быць трэндам нашай краіны, заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец у час Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэты год у Беларусі аб'яўлены Годам якасці. "І ў першую чаргу мы накіраваны на тое, каб якасць адукацыі сёння сапраўды стала трэндам нашай краіны. Да гэтага ёсць усе перадумовы", - сказаў Андрэй Іванец.
У Беларусі выбудавана дзейсная сістэма кантролю ведаў вучняў, адзначыў міністр. "Мы ўжо другі год праводзім цэнтралізаваны экзамен і бачым, што гэта аб'ектыўная, справядлівая, празрыстая ацэнка ведаў не толькі нашых выпускнікоў, але і тых юнакоў і дзяўчат, якія паступаюць ва ўніверсітэты. У гэтым годзе мы сумясцілі правядзенне ЦТ з ЦЭ. Адзіныя тэрміны, з адзінымі заданнямі, і мы ўбачылі, што гэта дало свой вынік у выглядзе празрыстасці праведзенай уступнай кампаніі. Больш таго, у гэтым годзе даволі сур'ёзна выраслі прахадныя балы ва ўсе ўніверсітэты", - дадаў ён.
"Мы бачым, што юнакі і дзяўчаты становяцца матываванымі, выбар робяць усвядомлена не толькі сваёй будучай прафесіі, але і ўніверсітэта, у які хочуць паступіць, - заявіў Андрэй Іванец. - Заканчваецца ўступная кампанія ў каледжы. На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі яна ўжо скончылася. Вельмі высокія сярэднія балы атэстатаў. Мы бачым, што каледж - вельмі запатрабаваная траекторыя для юнакоў і дзяўчат. Заканчваецца прыём дакументаў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Заявак значна больш, чым месцаў, і мы робім усё магчымае для таго, каб кожны малады чалавек, які хоча прыйсці ў каледж, - абавязкова прыйшоў і зрабіў свой выбар".
Мінскі гарадскі адукацыйны форум педагагічных работнікаў "Якасць адукацыі сёння - паспяховая будучыня заўтра" праходзіць сёння на базе Мінскага гарадскога палаца культуры. Мэта мерапрыемства - аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, пастаноўка задач на новы 2024/25 навучальны год.
Перад пачаткам форуму была арганізавана работа выставачнай экспазіцыі "Якасная адукацыя: мінскі стандарт", на якой вядучыя ўстановы адукацыі сталіцы прадставілі эфектыўны вопыт кіраўніцкай і педагагічнай дзейнасці па выставачных напрамках: "Арт-галерэя "Альбом памяці". 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прысвячаецца...", "Інавацыйнасць: наватарскія падыходы і метады ў адукацыйным працэсе", "Тэхналагічнасць і партнёрства: выкарыстанне сучасных тэхналогій і інструментаў для паляпшэння якасці адукацыйнага працэсу", "Бяспека і адказнасць: палітычная, інфармацыйная, сацыяльная бяспека; прадухіленне розных пагроз і небяспек - жорсткага абыходжання, булінгу, надзвычайных сітуацый", "Экалагічная ўстойлівасць: экалагічная дасведчанасць і адказнасць, свядомае стаўленне да навакольнага асяроддзя і прыроды", "Эстэтычнасць, гарманічнасць і асобаснае развіццё: фарміраванне цэласнай асобы, здольнай творча думаць, цаніць цудоўнае, імкнуцца да самарэалізацыі".

У пленарным пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый, кіраўнікі адміністрацый раёнаў горада і іх намеснікі, начальнікі ўпраўленняў па адукацыі адміністрацый раёнаў сталіцы, кіраўнікі ўстаноў адукацыі і прадстаўнікі галіновага прафсаюза. Дыстанцыйна ў рэжыме анлайн ажыццяўляецца трансляцыя пленарнага пасяджэння для калектываў устаноў адукацыі сталіцы ўсіх узроўняў і відаў дзейнасці. У рамках форуму пройдзе цырымонія ўзнагароджвання педагагічных работнікаў за асаблівыя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, ушаноўванне ветэранаў педагагічнай працы і маладых педагогаў.-0-
Фота Сяргея Шэлега