Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2024, 09:02

Іванец: больш за 70 працэнтаў выпускнікоў школ на ЦЭ або пацвердзілі, або палепшылі свае ацэнкі

Андрэй Іванец. Фота АНТ
Андрэй Іванец. Фота АНТ
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 70 працэнтаў выпускнікоў на ЦЭ або пацвердзілі, або палепшылі свае ацэнкі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы ўпершыню апрабавалі мадэль цэнтралізаванага экзамену, які з'яўляецца як выпускным, так і ўступным экзаменам ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Не ўсё гладка прайшло, але самае галоўнае патрабаванне, якое ставілі перад намі і людзі, і кіраўнік дзяржавы, - забяспечыць справядлівы і роўны адбор для ўсіх юнакоў і дзяўчат. Такую задачу мы ў гэтым годзе выканалі. Абсалютна ўсе юнакі і дзяўчаты, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, убачылі ў сваіх асабістых кабінетах свае работы. Гэта поўнасцю зняло пытанні, якія датычыліся таго, наколькі карэктна правярае РІКВ гэтыя заданні, ці дапусціў памылку выпускнік", - расказаў Андрэй Іванец.

Другое прынцыповае змяненне - сумяшчэнне тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. "Гэта дало магчымасць нам у абсалютна ідэнтычных умовах (гэта значыць, адзіныя заданні, адзіныя месцы правядзення) забяспечыць як атэстацыю выпускнікоў, так і выпускнікоў мінулых гадоў, якія паступаюць у гэтым годзе ва ўніверсітэты. І зняць пытанне, што ўсё ж такі больш складанае - цэнтралізаваны экзамен або цэнтралізаванае тэсціраванне. Яны абсалютна ідэнтычныя, - падкрэсліў міністр. - Трэцяя задача - поўная адпаведнасць школьнай праграме. Гэта таксама поўнасцю выканана. Першасны аналіз паказвае, што больш за 70 працэнтаў выпускнікоў школ, якія здавалі цэнтралізаваны экзамен, або пацвердзілі, або палепшылі свае ацэнкі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі