Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2020, 14:19

Ісачанка: звароты грамадзян для дэпутацкага корпуса - першакрыніца інфармацыі аб сітуацыі на месцах

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звароты грамадзян з'яўляюцца для дэпутацкага корпуса першакрыніцай інфармацыі аб сітуацыі на месцах. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, які правёў сёння ў Мінску прамую тэлефонную лінію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што размовы з людзьмі ў час асабістых прыёмаў, прамых тэлефонных ліній - важны складнік работы дэпутацкага корпуса. "Гэта першакрыніца", - адзначыў віцэ-спікер. Паводле яго слоў, выслухаўшы людзей, лепш даведаешся аб існуючых на месцах праблемах. Звароты, як правіла, паступаюць самыя розныя: і асабістага характару, і больш маштабныя. "Галоўнае - іх аналізаваць і прымаць рашэнні", - абазначыў ключавую задачу намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Званкі на сённяшнюю прамую лінію паступалі з самых розных рэгіёнаў краіны. Пераважалі звароты, якія датычыліся работы жыллёва-камунальных службаў. Так, пажылая мінчанка паскардзілася на работу камунальшчыкаў, якія, паводле яе слоў, цягнуць з аднаўленнем вентыляцыйных каналаў у яе кватэры. Паступалі пытанні наконт добраўпарадкавання сельскіх дарог, будаўніцтва веладарожак, зямельных адносін. Віцэ-спікер уважліва выслухаў усіх, хто дазваніўся, паабяцаў дапамагчы разабрацца з узнятымі праблемамі.

Правядзенне прамых тэлефонных ліній, асабістых прыёмаў грамадзян - традыцыйныя формы работы для верхняй палаты беларускага парламента. Яны даказалі сваю эфектыўнасць. У Савет Рэспублікі акрамя пытанняў паступаюць і станоўчыя водгукі. Адзін з іх - ад мінчанкі, якая звярнулася да Анатоля Ісачанкі наконт навядзення парадку ў падвале шматпавярховага дома, дзе яна жыве. Здавалася б, бытавое пытанне, але яно не вырашалася без умяшання віцэ-спікера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі