Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 09:01

Ісачанка: пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем'яў знаходзяцца на пастаянным кантролі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем'яў прыярытэтныя і знаходзяцца на пастаянным кантролі, заявіў 4 мая намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка ў час сустрэчы з кіраўніком офіса Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі Вольгай Атрошчанка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Пытанні дэмаграфіі і падтрымкі сем'яў знаходзяцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта і з'яўляюцца аднымі з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі", - адзначыў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Бакі таксама абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНФПА па лініі нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі