Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 15:50

 Іпатэка, дзяржпадтрымка, арэнднае жыллё. Ва ўрадзе абмеркавалі падыходы да забеспячэння грамадзян жыллём

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі прайшла нарада па ўдасканаленні падыходаў да забеспячэння грамадзян жыллём, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадаўжаем работу над важнай задачай - змяненнем падыходаў да будаўніцтва жылля ў рэспубліцы. На мінулай нарадзе мы выдзелілі шэраг пытанняў, якія патрабуюць больш глыбокага вывучэння. Было прынята рашэнне аб стварэнні невялікіх рабочых груп па паглыбленым вывучэнні наступных пытанняў. Па-першае, вычляненне праблем, якія стрымліваюць развіццё іпатэчнага жыллёвага крэдытавання і, адпаведна, выпрацоўка прапаноў па іх зняцці. Другое - аналіз мэтазгоднасці павышэння памеру дзяржаўнай падтрымкі, якая прадастаўляецца грамадзянам для будаўніцтва жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 80 тыс. чалавек. Трэцяя задача, над якой працавалі адразу дзве каманды, - забеспячэнне розных катэгорый грамадзян арэндным або сацыяльным жыллём", - расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, напрацаваны пэўныя прапановы. "Канчатковая мэта - выхад на пасяджэнне Прэзідыума ўрада з прапрацаванымі рашэннымі па новых падыходах да жыллёвага будаўніцтва ў рэспубліцы", - адзначыў прэм'ер-міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі