Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 12:53

Іпатаў: задача дэпутата - забяспечыць адпаведнасць закона запатрабаванням людзей

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача дэпутата - забяспечыць адпаведнасць закона запатрабаванням людзей. Такое меркаванне ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" ў прэс-цэнтры БЕЛТА выказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (НЦЗПД) Вадзім Іпатаў.

Прэзідэнт падпісаў 236 законапраектаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў шостага склікання. Пры гэтым колькасць тых, што ініцыявалі самі дэпутаты, невялікая. Удзельнікі круглага стала выказаліся наконт гэтага. У прыватнасці, Вадзім Іпатаў падкрэсліў: "Дэпутат не той чалавек, які толькі фармулюе і запісвае нормы". Ён нагадаў, што Палата прадстаўнікоў Беларусі выбіраецца па мажарытарнай сістэме, а значыць, дэпутаты ў Авальнай зале прадстаўляюць інтарэсы сваёй акругі. Па такім жа прынцыпе яны працуюць над законапраектамі. "Менавіта дэпутат павінен забяспечыць адпаведнасць закона запатрабаванням людзей, адчуць, як развіваюцца грамадскія адносіны, каб норму права выкласці такім чынам, каб яна была рабочай і зразумелай для ўсіх. Менавіта ў гэтым і заключаецца задача парламента", - адзначыў дырэктар НЦЗПД.

Вадзім Іпатаў звярнуў увагу, што ў Беларусі створана сістэма, якая забяспечвае своечасовае абнаўленне заканадаўства. "У нас ёсць такія заканадаўчыя акты, як указы, дэкрэты, якія даюць магчымасць вельмі аператыўна мяняць прававое рэгуляванне ў той ці іншай сферы, не адставаць ад жыцця. Гэта падмога для заканадаўчай улады", - сказаў ён.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі