Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2021, 16:38

Іпатаў: унесці змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю можна будзе да сярэдзіны студзеня

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унесці змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю можна будзе да сярэдзіны студзеня, заявіў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў.

"Можна ўносіць свае прапановы да таго моманту, як будзе выдадзены ўказ аб назначэнні рэферэндуму. Калі гаварыць аб канкрэтных датах, то гэта 17, 18, 19 студзеня. Але думаю, што не трэба некуды далёка адкладваць, менавіта цяпер ёсць магчымасць гэта зрабіць. Праект падрыхтаваны, ён размешчаны ў электронным выглядзе, даступны ў друкаваным выглядзе. Таму трэба проста яго прачытаць, над ім падумаць і ўнесці прапановы, не адкладваючы ўсё на апошні дзень, - сказаў Вадзім Іпатаў. - Таму што якраз бліжэйшыя да завяршэння публічнага абмеркавання дні неабходны прафесіяналам, каб усё гэта скампанаваць, апрацаваць, сакумуляваць".

Дырэктар НЦЗПД нагадаў, што падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі папярэднічала вялікая работа практычна даўжынёю ў год. "Я ўжо адзначаў, што старт рабоце над Канстытуцыяй быў дадзены яшчэ ў 2016 годзе, калі Прэзідэнт, звяртаючыся да парламента, сказаў аб тым, што трэба паглядзець на Асноўны закон, - адзначыў ён. - Дзеючая сёння Канстытуцыя - гэта той дакумент, які даў магчымасць нам сфарміраваць суверэнную, незалежную дзяржаву са сваім поглядам на сусветныя працэсы, на ўнутранае развіццё, са сваёй эканомікай, са сваімі элементамі, якія даюць магчымасць сфарміраваць тыя сацыяльныя сферы, якія абараняюць чалавека: ахову здароўя, адукацыю і гэтак далей. І вось тады было сказана, што трэба акуратна, вельмі ўважліва падысці да ўсіх норм Канстытуцыі, сабраць групу мудрацоў, як сказаў тады Прэзідэнт, якія б паглядзелі, што нам неабходна для таго, каб, абапіраючыся на створанае, прадаўжаць рух наперад".

Вадзім Іпатаў падкрэсліў, што змяненні ў Асноўны закон абмяркоўваліся на дыялогавых пляцоўках. "Менавіта на гэтых дыялогавых пляцоўках людзі розных прафесій, розных сфер дзейнасці прыходзілі і гаварылі аб тым, што яны бачаць неабходным замацаваць у Канстытуцыі для таго, каб наша дзяржава захавала суверэнітэт, незалежнасць і паступальнае развіццё. Гэтыя прапановы паступалі зноў жа ў Канстытуцыйны суд, нам у цэнтр, у розныя дзяржаўныя органы і арганізацыі, якія на той момант былі задзейнічаны ў рабоце над Канстытуцыяй. Потым ужо ў адпаведнасці з рашэннем Усебеларускага народнага сходу была створана Канстытуцыйная камісія. Зноў жа паглядзім на яе склад. Акрамя юрыстаў, туды ўваходзілі прадстаўнікі самых розных сфер дзейнасці і гэта было правільна. Менавіта такая мэта і стаяла перад Канстытуцыйнай камісіяй: зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту паглядзець на Канстытуцыю і прапанаваць самыя неабходныя яе карэкціроўкі, якія былі б карысны для грамадства, дзяржавы, асобы. І, вядома, завяршэннем усяго з'яўляецца сённяшняя работа. Цяпер публічна можна абмяркоўваць праект Канстытуцыі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі