Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2022, 13:03

Іпатаў: на рэферэндум выносіцца збалансаваны праект Канстытуцыі, які прайшоў унікальную прапрацоўку

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэферэндум выносіцца збалансаваны праект Канстытуцыі, які прайшоў унікальную прапрацоўку, заявіў журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Той варыянт, які вынесены на рэферэндум, - збалансаваны і прайшоў унікальную прапрацоўку", - сказаў Вадзім Іпатаў. Паводле яго слоў, такая работа фактычна пачалася яшчэ ў 2016 годзе. "А вось апошні год быў вельмі насычаным па формах і метадах работы з Асноўным законам: дыялогавыя пляцоўкі, работа Канстытуцыйнай камісіі, складзенай з самых розных людзей. Гэта былі людзі, якія ад жыцця разумеюць тыя працэсы, што адбываюцца ў грамадстве. А таксама рабочая група, якая была створана кіраўніком дзяржавы для ўжо дасканалай дапрацоўкі. І апошняе - гэта публічнае абмеркаванне праекта Канстытуцыі", - расказаў дырэктар НЦЗПД.

Выступаючы ў Авальнай зале, Вадзім Іпатаў спыніўся на некаторых палажэннях Канстытуцыі, якія выклікалі ў грамадстве найбольш ажыўленыя дыскусіі. У прыватнасці, ад грамадзян паступалі прапановы не абмяжоўваць знаходжанне на пасадзе Прэзідэнта двума тэрмінамі.

У арт.18 вырашана захаваць палажэнне аб выключэнні ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Беларусі ў дачыненні да іншых дзяржаў. "Гэта палажэнне замацоўвае статус Беларусі як дзяржавы, якая прытрымліваецца міралюбівай знешняй палітыкі, - адзначыў дырэктар НЦЗПД. - Пры гэтым, безумоўна, маецца на ўвазе, што і Беларусь, і яе саюзнікі прытрымліваюцца норм міжнароднага права. Разам з тым гэта не значыць, што Беларусь не можа прымаць удзел у ваенных дзеяннях і міратворчых аперацыях, калі яны накіраваны на адбіццё знешняй агрэсіі, замаху на суверэнітэт нашай краіны і нашых саюзнікаў".

З Асноўнага закона выключана палажэнне аб імкненні да нейтралітэту, паколькі "ва ўмовах усё большага геапалітычнага процістаяння, якое мае доўгачасовы ўстойлівы характар, стала відавочным, што дасягненне нашай краінай нейтральнага палітычнага статусу ў бліжэйшай перспектыве нерэальна". Таксама з Канстытуцыі выключана палажэнне аб бяз'ядзерным статусе нашай краіны. "З улікам увядзення ў эксплуатацыю Беларускай АЭС, запланаванага далейшага развіцця атамнай энергетыкі гэты пункт страціў актуальнасць. Ядзерная энергетыка - важнейшы элемент умацавання эканамічнай незалежнасці нашай краіны, развіцця перадавых тэхналогій. У сувязі з гэтым тэкст Канстытуцыі прапануецца дапоўніць палажэннем, што Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі", - растлумачыў Вадзім Іпатаў.

Беларусы апасаліся, што навацыя, згодна з якой грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя, у выніку прывядзе да ўвядзення платнай медыцыны. Асобныя грамадзяне звязвалі гэта з прымусовай вакцынацыяй. "Па выніках абмеркавання ў кіраўніка дзяржавы было прынята рашэнне пайсці насустрач пажаданням грамадскасці. З'явілася фармулёўка, што грамадзяне клапоцяцца аб захаванні ўласнага здароўя. У такой рэдакцыі канстытуцыйная норма выкладзена як прынцып, прызначаны садзейнічаць фарміраванню ў грамадстве культуры клопату аб сваім здароўі", - падкрэсліў дырэктар НЦЗПД.

Што датычыцца арт.32, што вызначае шлюб як саюз мужчыны і жанчыны, прынята рашэнне не ўдакладняць яго фармулёўкай па нараджэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі