Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Іпатаў аб правакацыях наглядальнікаў: іх задача - грамадзянскі кантроль без перашкод камісіям і парушэнняў правоў выбаршчыкаў

Грамадства 16.11.2019 | 13:38
Вадзім Іпатаў. Фота з архіва
Вадзім Іпатаў. Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наглядальнік сваім удзелам у выбарчай кампаніі забяспечвае грамадзянскі кантроль за празрыстасцю выбараў. Ён не павінен ствараць перашкод у рабоце выбарчых камісій і парушаць правы выбаршчыкаў. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў.

Правядзенне выбараў у Беларусі падлягае строгаму прававому рэгуляванню. Галоўнае - выбаршчык. "Астатнія працэсы забяспечваюць яго магчымасць тайна прагаласаваць за свайго кандыдата. Для гэтага ствараюцца выбарчыя ўчасткі, камісіі. У тым ліку для таго, каб забяспечыць празрыстасць працэсу, ажыццяўляецца назіранне за выбарамі. Гэта рэгулюецца Выбарчым кодэксам, пастановамі ЦВК і яе метадычнымі рэкамендацыямі", - сказаў Вадзім Іпатаў.

Ён падрабязна спыніўся на арт. 13 Выбарчага кодэкса, які вызначае, што такое галоснасць пры правядзенні і падрыхтоўцы выбараў, а таксама правы і абавязкі наглядальнікаў. "Любы грамадзянін, які акрэдытаваны ў якасці наглядальніка, павінен выконваць закон, - падкрэсліў Вадзім Іпатаў. - Калі ён робіць дзеянні, якія парушаюць тайну галасавання, да яго могуць быць прыняты меры".

Такім чынам, наглядальнік не павінен ствараць перашкод для нармальнай работы камісіі. Ён не мае права знаходзіцца ля сталоў, дзе выдаюцца бюлетэні, ля кабін і скрынь для галасавання. Што датычыцца фота- і відэаздымкі, то гэта пытанне ўрэгулявана метадычнымі рэкамендацыямі ЦВК. "Наглядальнік можа зрабіць некалькі здымкаў, але павінен узгадніць свае дзеянні са старшынёй камісіі, які вызначыць, адкуль і колькі можа зрабіць фатаграфій", - растлумачыў Вадзім Іпатаў. Ён звярнуў увагу, што размова ідзе толькі пра фотаздымку. Калі наглядальнік фатаграфуе або здымае з выбаршчыкам відэа, а потым яшчэ размяшчае гэта ў інтэрнэце без згоды чалавека, то размова ідзе аб парушэнні асабістых немаёмасных правоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.