Сцяг Чацвер, 12 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2024, 12:32

Інвестыцыі і інавацыі. На "Інтэграле" расказалі аб рэалізацыі трох важнейшых праектаў

Андрэй Буйневіч. Скрыншот відэа
Андрэй Буйневіч. Скрыншот відэа
28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар "Інтэграла" Андрэй Буйневіч у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў пра перспектывы развіцця і мадэрнізацыі прадпрыемства.

Кіраўнік холдынга нагадаў, што ў ліпені 2022 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці мікраэлектроннай галіны краіны. У мэтах выканання даручэнняў, дадзеных кіраўніком дзяржавы, пры ўдзеле кіраўнікоў і спецыялістаў холдынга была распрацавана праграма развіцця мікраэлектроннай галіны Беларусі да 2030 года. Таксама была распрацавана і ўзгоднена з расійскімі партнёрамі дарожная карта па развіцці мікраэлектроннай вытворчасці холдынга "Інтэграл". "Дарожная карта пакладзена ў аснову рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, накіраванага на развіццё крыштальнай вытворчасці на пласцінах дыяметрам 150, 200 мм. Гэты праект з'яўляецца стратэгічна важным, імпартазамяшчальным. Тыя тэхналогіі і прадукты, якія плануецца рэалізаваць у рамках гэтага праекта, вельмі запатрабаваны ў нашых партнёраў у Расіі", - сказаў Андрэй Буйневіч.

Паводле яго слоў, "Інтэграл" цяпер дастаткова паспяхова развіваецца ў сваёй нішы. Прадукцыя прадпрыемства экспартуецца не толькі ў Расію, але і ў Паўднёва-Усходнюю Азію (каля 10 працэнтаў экспарту прыпадае на гэты рэгіён).

Як растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па развіцці і падрыхтоўцы вытворчасці Максім Максімовіч, "Інтэграл" цяпер рэалізуе два інавацыйныя і адзін інвестыцыйны праект. Усе яны ў цэлым накіраваны на рэканструкцыю і мадэрнізацыю ўсіх этапаў вытворчасці, пачынаючы ад вытворчасці пласцін і фарміравання структур мікрасхем і заканчваючы зборкай, выпрабаваннем і вымярэннем канечнага прадукту.

"У выніку рэалізацыі праектаў будзе створана сучасная вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі, павялічаны магутнасці прадпрыемства і пашыраны тэхналагічныя магчымасці", - дадаў ён.

Што датычыцца праекта па вытворчасці пласцін крэмнію, то ўсе будаўніча-мантажныя работы выкананы, ідзе пастаўка і запуск абсталявання. Калі гаварыць пра развіццё крыштальнай зборачнай вытворчасці, то цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, ідзе пастаўка і закупка абсталявання.

"Праекты рэалізуюцца за ўласныя сродкі. Ёсць падтрымка дзяржавы, з боку інавацыйных фондаў і цяпер актыўна прымяняюцца сродкі з крэдыту, выдзеленага Беларусі Расіяй", - растлумачыў спецыяліст.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі