Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2021, 20:02

Інтэрвал паміж увядзеннем двух кампанентаў вакцыны супраць COVID-19 можна павялічваць

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанентаў вакцыны супраць COVID-19 можна павялічваць. Аб гэтым гаворыцца ў рэкамендацыях для насельніцтва, размешчаных на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Калі ў інтэрвале паміж увядзеннем кампанентаў вакцыны ўзнікла вострае захворванне або абвастрылася хранічнае, запланаваны водпуск, камандзіроўка, выезд у іншы населены пункт і іншае, увесці другі кампанент можна пазней, адзначаецца ў рэкамендацыях.

"Пры вострым захворванні (у тым ліку пасля перанесенай інфекцыі COVID-19) або абвастрэнні хранічнага ўвядзенне другога кампанента неабходна правесці пасля выздараўлення або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным захворванні. У індывідуальных выпадках магчыма прадугледзець увядзенне другога кампанента праз 1-4 тыдні пасля выздараўлення пры вострым або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным захворванні (у залежнасці ад цяжкасці перанесенай хваробы)", - рэкамендуюць спецыялісты. Гэта пытанне вырашаецца індывідуальна.

У адпаведнасці з заявай дырэктара НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі Аляксандра Гінцбурга, мінімальны інтэрвал паміж увядзеннем першага і другога кампанента расійскай вакцыны "Гам-КАВІД-Вак" ("Спадарожнік V") можна павялічыць з 21 дня да 90 дзён. А мінімальны інтэрвал паміж увядзеннем першай і другой дозы інактываванай вакцыны супраць SARS-CoV-2 (КНР) можна павялічыць з 28 да 56 дзён.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама адзначылі, што эфектыўнасць вакцынацыі з выкарыстаннем вакцыны "Гам-КАВІД-Вак" складае прыкладна 92 працэнты (у папярэджанні заражэння вірусам SARS-CoV-2) і 100 працэнтаў (у папярэджанні цяжкіх форм захворвання). Гэта значыць, 92 прышчэпленыя са 100 атрымаўшых прышчэпкі не захварэюць на COVID-19 у выпадку сутыкнення з узбуджальнікам інфекцыі. Астатнія восем прышчэпленых з-за індывідуальных асаблівасцей могуць захварэць, але хвароба не будзе цяжкай і не будзе мець рызыкі неспрыяльнага зыходу.

Эфектыўнасць вакцынацыі з выкарыстаннем інактываванай вакцыны супраць SARS-CoV-2 (КНР) складае больш за 70 працэнтаў (у папярэджанні заражэння вірусам SARS-CoV-2).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі