Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 чэрвеня 2021, 12:30

Інстытут прамой канстытуцыйнай скаргі можа з'явіцца ў Беларусі

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут прамой канстытуцыйнай скаргі можа з'явіцца ў Беларусі, паведаміла журналістам намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда, член Канстытуцыйнай камісіі Наталля Карповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта значыць Канстытуцыйны суд па запытах грамадзян Беларусі будзе правамоцны правяраць канстытуцыйнасць норм законаў, прымененых у канкрэтнай справе, калі грамадзянін лічыць, што з-за неканстытуцыйнасці гэтай нормы парушаны яго канстытуцыйныя правы і свабоды. Тым самым у прававую сістэму Беларусі ўводзіцца прамы доступ грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, ствараецца магчымасць для кожнай зацікаўленай асобы на непасрэдны зварот у КС", - сказала Наталля Карповіч.

Паводле яе слоў, канстытуцыйная скарга з'яўляецца найбольш распаўсюджанай формай абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Усе краіны постсавецкай прасторы і большасць еўрапейскіх дзяржаў маюць Інстытут канстытуцыйнай скаргі грамадзян, які рэалізуецца ў розных формах.

Сёння праходзіць шостае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца канстытуцыйныя палажэнні аб судовай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі