Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2017, 12:37

Інстытут па пытаннях ЖКГ можа быць створаны пры НАН Беларусі да канца года

3 кастрычніка, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Інстытут па пытаннях ЖКГ можа быць створаны да канца бягучага года пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння на адкрыцці рэгіянальнага семінара ЕБРР па рэформе сектара водазабеспячэння і водаадвядзення намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урадам прынята рашэнне аб стварэнні пры акадэміі навук інстытута, які будзе займацца непасрэдна пытаннямі галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэты інстытут, я ўпэўнены, да канца года ўступіць у свае правы", - сказаў Анатоль Калінін.

У прыватнасці, адзначаецца неабходнасць глыбокага перагляду і пераасэнсавання падыходаў да фарміравання дзяржаўнай праграмы "Чыстая вада". "Мінжылкамгасам пачаты ўжо работы над праектам рэспубліканскай праграмы. Урад надае важнае значэнне пытанням мадэрнізацыі воднага сектара ў мэтах забеспячэння спажыўцоў якаснай пітной вадой, а таксама высокай ступені ачысткі сцёкавых вод, накіраванай на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі ў басейне рэк, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўваходзіць 115 арганізацый, у тым ліку 72 - навукова-даследчыя, 29 - навукова-вытворчых, вытворчых і іншых, 14 арганізацый кіравання, аховы здароўя, адукацыі і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі