Фота ТАСС
16
верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет кіраўнікоў дзяржаўных
інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў на пасяджэнні 16
верасня ў Маскве і генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў падтрымалі
прапанову Беларусі і Казахстана аб стварэнні сумеснага медыяпраекта да
80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У пасяджэнні прынялі ўдзел
кіраўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з цэнтральных тэм сустрэчы сталі пытанні ўзаемадзеяння ў падрыхтоўцы да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З ініцыятывай аб стварэнні сумеснага медыяпраекта да гэтай знамянальнай даты выступілі кіраўнікі агенцтваў БЕЛТА і Казінфарм. Як адзначыла генеральны дырэктар Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч, асноўная мэта гэтага праекта - расказаць пра ўклад кожнай краіны СНД у Вялікую Перамогу.
Плануецца, што праект будзе аб'яднаны агульным дызайнам, а напоўніць яго фотаматэрыяламі і інфармацыяй кожная з краін Садружнасці. Пры гэтым расійскае агенцтва ТАСС возьме на сябе каардынацыю праекта і распрацоўку яго брэндзіравання. Мяркуецца, што гэты праект будзе даступны з галоўных старонак сайтаў у СНД.
Таксама кіраўнікі інфармацыйных агенцтваў абмяняліся вопытам выкарыстання сучасных медыйных тэхналогій, разгледзелі напрамкі развіцця супрацоўніцтва ў рамках журналісцкіх абменаў і павышэння прафесійнай кваліфікацыі. Таксама абмяркоўвалася тэматыка, звязаная з міжнароднымі праектамі дзяржінфармагенцтваў, падкрэслівалася важнасць развіцця культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння ў рамках СНД, праграм і праектаў, накіраваных на развіццё сувязей у галіне культуры, навукі, маладзёжных абменаў, турызму і спорту.
Інфармсавет СНД утвораны ў 1995 годзе. Узначальвае савет генеральны дырэктар расійскага агенцтва ТАСС Андрэй Кандрашоў. Дзейнасць Інфармсавета СНД нацэлена на забеспячэнне ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва краін СНД у інфармацыйнай сферы, стварэнне спрыяльных умоў для бесперашкоднага распаўсюджвання інфармацыі і эфектыўнага абмену вопытам прафесійнай дзейнасці, а таксама ўмацаванне медыяпартнёрства.-0-