Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2023, 11:50

Інфармацыйную палітыку ў галіне пагранбяспекі СНД абмяркуюць 28 сакавіка ў Маскве

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Аб падыходах да фарміравання інфармацыйнай палітыкі дзяржаў - удзельніц СНД у сферы забеспячэння пагранічнай бяспекі" адбудзецца 28 сакавіка ў Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Форум праводзіцца ў адпаведнасці з рэалізацыяй мерапрыемстваў, прадугледжаных праграмай супрацоўніцтва дзяржаў СНД ва ўмацаванні пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах на 2021-2025 гады. Арганізатарам канферэнцыі выступае Савет камандуючых Пагранічнымі войскамі. Яе мэта - выпрацоўка практыка-арыентаваных падыходаў да рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі ў галіне пагранічнай бяспекі на аснове існуючага навуковага і практычнага вопыту, што прымяняецца ў дзяржавах СНД.

Мерапрыемства пройдзе на пляцоўцы Каардынацыйнай службы СКПВ і будзе складацца з пленарнага пасяджэння, круглага стала і тэматычных секцый, прысвечаных абмеркаванню сутнасці і зместу інфармацыйнай палітыкі дзяржаў Садружнасці ў пагранічай сферы.

У канферэнцыі прымуць удзел вядучыя спецыялісты, эксперты і вучоныя з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў, Антытэрарыстычнага цэнтра, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў, Камітэта кіраўнікоў праваахоўных падраздзяленняў Савета кіраўнікоў мытных службаў, Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" і Сакратарыята АДКБ.

На палях форуму адбудзецца азнаямленне ўдзельнікаў з фотаэкспазіцыяй і цыклам відэафільмаў аб дзейнасці пагранічных ведамстваў дзяржаў СНД, Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі і яго пастаяннага рабочага органа - Каардынацыйнай службы.

Па выніках работы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі плануецца прыняцце рэзалюцыі, нацэленай на ўмацаванне шматбаковага супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці па фарміраванні інфармацыйнай палітыкі СНД у пагранічнай сферы з улікам нацыянальных і агульных інтарэсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі