ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 10:07

Інфармацыя адносна забастоўкі на "Гродна Азоце" не пацвярджаецца - "Белнафтахім"

Фота з архіва
Фота з архіва

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыя адносна забастоўкі ў ААТ "Гродна Азот" не пацвярджаецца, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Завод працуе, тэхпрацэсы (ідуць. - Заўвага БЕЛТА) у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай "група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакіраваць выхад рабочых "Гродна Азот" на змену". "Большасць з гэтай групы ні да завода, ні да прафесіі рабочага не маюць дачынення", - дадаў прэс-сакратар.

Аляксандр Цішчанка таксама адзначыў, што на іншых прадпрыемствах канцэрна сітуацыя штатная, яны працуюць у звычайным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі