ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2019, 14:44

Індыя і Беларусь будуць разглядаць пытанні адкрыцця авіязносін

Фота з архіва
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Індыя і Беларусь будуць разглядаць пытанні адкрыцця авіязносін. Аб гэтым паведаміла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангіта Бахадур сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат падкрэсліла, што пасольства атрымала прапановы беларускага боку аб адкрыцці прамога авіярэйса. Паводле яе слоў, цяпер беларускія прапановы перададзены ў Індыю. Дыпламат сказала, што працэс перагавораў зойме пэўны час, але разам з тым яна аптымістычна настроена на тое, што сталіцы дзвюх краін звяжа прамы авіярэйс.

Сангіта Бахадур пераканана, што адкрыццё прамых авіязносін пасадзейнічае істотнаму нарошчванню турыстычнага патоку з абодвух бакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі