Фота Мінабароны
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імёны 18 ураджэнцаў Беларусі з'явіліся на адрэстаўрыраваным у Нарвегіі мемарыяле, прысвечаным савецкім воінам, загінулым у гады Другой сусветнай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Абноўлены мемарыяльны комплекс размешчаны ў камуне Лілехамер, на ваенных могілках у вёсцы Іарстадмоен.
У 1941-1945 гадах у Іарстадмоене знаходзіўся створаны нацысцкай Германіяй лагер для ваеннапалонных - Шталаг-303, у якім утрымліваліся некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. 954 з іх памерлі ў нямецкім палоне (928 былі з СССР), 18 з пахаваных у Іарстадмоене - ураджэнцы Беларусі.
Імёны ўсіх загінулых нанесены на манументальныя пліты ў ходзе рэстаўрацыі.-0-