Фота з архіва
28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі рост беларускай эканомікі становіцца відавочным, Сусветны банк мяняе свае паказчыкі і паказанні, каб захаваць аблічча. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, паведамляе БЕЛТА.
Паводле прагнозаў Сусветнага банка, у Беларусі ў 2024 годзе ВУП павялічыцца на 4 працэнты, хоць яшчэ ў чэрвені бягучага года банк даваў больш сціплы прагноз - 1,2 працэнта. Сваім бачаннем наконт гэтага падзяліўся першы віцэ-прэм'ер.
"Гэта класічны жанр міжнародных фінансавых інстытутаў: спачатку яны палохаюць стагнацыяй і ледзь не інфляцыяй, зніжэннем росту і ўзроўню жыцця, а следам, зыходзячы з таго, што бачаць у рэальнасці (а на гэты момант да канца года не складана падлічыць відавочны рост), каб захаваць аблічча, яны пачынаюць мяняць свае паказчыкі і паказанні, - сказаў Мікалай Снапкоў. - Рэальную карціну можна было б паказаць ужо ў пачатку года. Калі ж яны, лічачы па сваіх мадэлях, першапачаткова даюць неадпаведны сапраўднасці прагноз, то ўзнікае пытанне, а ці можна ім верыць? Усе гуляюць сваю гульню, а мы павінны займацца тым, чым павінны: спакойна і карпатліва развівацца".-0-