Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

II Еўрапейскія гульні ў красавіку прэзентуюць у штаб-кватэры ААН

Грамадства 12.03.2019 | 14:21
У час прэс-канферэнцыі
У час прэс-канферэнцыі

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя ў пачатку красавіка наведае штаб-кватэру ААН, дзе адбудзецца прэзентацыя маючай адбыцца знакавай спартыўнай падзеі, паведаміў сёння журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін у прэс-цэнтры БЕЛТА ў час цырымоніі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж фондам і ЮНЭЙДС.

Праграма візіту ўключае адкрыццё тэматычнай фотавыставы, дзе будуць прадстаўлены дасягненні і гучныя перамогі беларускіх спартсменаў, інфармацыя аб гульнях. Будуць прадэманстраваны прэзентацыйныя фільмы, сувенірная прадукцыя, адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ААН, цырымонія прысваення статусу зорнага пасла гульняў. "Акрамя таго, раскажам аб праграмах ААН, што рэалізуюцца ў краіне ў сувязі з II Еўрапейскімі гульнямі", - адзначыў Георгій Катулін.

Ён нагадаў, што ў фондзе распрацавана вялікая праграма па папулярызацыі гульняў, якая ўключае не толькі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, але і ўзаемадзеянне з медыяпартнёрамі, правядзенне флэш-мобаў, прэзентацый. Бліжэйшая акцыя адбудзецца 6 красавіка ў час святкавання Дня фізічнай культуры і спорту пад эгідай ААН.

"Адзін з напрамкаў нашай работы - максімальнае прыцягненне дзяцей да заняткаў спортам, стварэнне для гэтага неабходных умоў. Таксама рэалізавалі праграму падрыхтоўкі валанцёраў (іх агульная колькасць перасягне 8 тыс. чалавек). Нацэлены правесці гульні на вельмі высокім узроўні, паказаць нашу гасціннасць, якой славіцца Беларусь, каб кожны ўдзельнік вярнуўся дадому выключна з пазітыўнымі эмоцыямі, запрасіў сваіх блізкіх і сяброў наведаць краіну", - адзначыў Георгій Катулін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сезон актыўнасці кляшчоў У Беларусі пачынаецца сезон актыўнасці кляшчоў. Выконвайце меры прафілактыкі ўкусаў кляшчоў.