Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2025, 20:10

Ігумення Гаўрыіла, дэлегат УНС: Беларусь стаіць на традыцыйных каштоўнасцях, гэта адзін з прыярытэтаў развіцця краіны

ігумення Гаўрыіла
ігумення Гаўрыіла
27 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь стаіць і будзе стаяць на традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцях, на старажытных народных каранях. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі ігумення Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага манастыра Гаўрыіла перад сходам дэлегатаў VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) ад Гродзенскай вобласці, на якім абмеркавалі праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыйныя каштоўнасці закладзены і ў ключавых прыярытэтах развіцця Беларусі, дзе гаворыцца аб сям'і, дэмаграфічнай бяспецы, развіцці чалавечага патэнцыялу.

"Што значыць жыць па-хрысціянску? Выконваць запаведзі Божыя, не рабіць зла чалавеку, блізкім нашым. Калі бачым, што недзе нешта выправіць трэба, трэба зрабіць гэта, прыкласці сілы, а не шукаць прычыны для скаргаў і крытыкі, - сказала матушка Гаўрыіла. - Сям'я - гэта хрысціянская каштоўнасць і першааснова дзяржавы, і ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на новае пяцігоддзе, якую сёння абмяркоўваем, гэта закладзена, дзяржава наша ўсяляк падтрымлівае сям'ю, стварае ўмовы для жыцця, работы, для нараджэння і выхавання дзяцей. Дэмаграфія - прыярытэт у Беларусі не на словах, а на справе. І мы гэта ўсяляк падтрымліваем, прапаведуем. Дзеці - будучыня нашага свету, і таму, вядома, вельмі важна ў нашай краіне садзейнічаць таму, каб кожная маладая сям'я нараджала і выхоўвала дзетак. Таму што калі мы не будзем гэтага рабіць, то якія ж перспектывы будуць у нацыі?"

Нас, беларусаў, павінна быць многа, лічыць матушка Гаўрыіла. І важна, каб насельніцтва расло не за кошт міграцыі, а дзякуючы павышэнню нараджальнасці. Гэта адзін з галоўных крытэрыяў дабрабыту нашай Радзімы.

"Другі крытэрый - любіць сваю зямлю, любіць свой народ, быць маральнымі, з чыстымі намерамі. Не глядзець на Захад, як там хто што чытае, спявае, курыць, п'е і гэтак далей. На сваім трэба выхоўваць, на кнігах, вершах, гульнях. Таму што ў нас ёсць сваё роднае, традыцыйнае. Вось у гэтым таксама прыярытэты патрыятычнага выхавання", - сказала ігумення Гаўрыіла.

Яна асабліва падкрэсліла, што хрысціянства вучыць мужна адстойваць свае погляды, процістаяць ганенням, трымацца разам. І гэта ў сённяшнім свеце набывае асаблівы сэнс. Так мы спраўляемся з выклікамі, развіваемся, будуем сваё ўласнае жыццё.

"Таму давайце гэтыя карані будзем трымаць, захоўваць, а Бог усім нам дапаможа", - рэзюмавала ігумення Гаўрыіла.

На сходзе дэлегатаў УНС у Гродне аб прыярытэтах развіцця краіны на наступныя гады расказала намеснік міністра эканомікі Беларусі Марыя Мажынская. У сходзе прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыні раённых выканаўчых камітэтаў, дэлегаты УНС ад Гродзенскай вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі