Петр Светкін
6 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пётр Светкін прымаў віншаванні з Днём Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пётр Міронавіч прыветліва сустракаў гасцей на парозе свайго дома. З такой нагоды надзеў пінжак з ордэнамі і медалямі. Ветэран рыхтуецца адзначыць юбілей - 23 ліпеня яму споўніцца 100 гадоў. На яго век выпала нямала выпрабаванняў. Нарадзіўся ён у Пензенскай вобласці. Падлеткам пачаў працаваць рабочым на ваенным заводзе ў Саратаве, дзе рабілі артылерыйскія снарады. Праз два гады юнака прызвалі на фронт, ваяваў на Усходзе.

"З японцамі ваявалі. Як цяпер памятаю, 6 жніўня наша камандаванне выклікала разведчыкаў, паставіла задачу: сачыць за ваеннымі ад пад'ёму да адбою. Яны гэта ўсё зрабілі і далажылі камандаванню. Мы напалі на японцаў: яны павыскаквалі, у чым начавалі, але прыйшлі ў сябе хутка. Вельмі шмат шкоды нам рабілі, падпальвалі танкі. Здзіўляліся, як гэта савецкі салдат мог падмануць японца-самурая", - расказаў ветэран. Пётр Светкін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны другой ступені, медалямі "За перамогу над Германіяй", "За перамогу над Японіяй".

Урэзаўся ў памяць і момант, калі стала вядома аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. "Вельмі добра памятаю гэтыя адчуванні. Цяпер думаю, добра, што ўсё прайшло. Бывае, задаюся пытаннем: і як толькі жывыя засталіся? Слова "вайна" сказаць страшна. Бітва ад бітвы адрозніваецца", - заўважыў брастаўчанін. Ён дадаў, што, вядома, было страшна. Але заставалася месца і для забаўных выпадкаў, пра якія ўспамінае з усмешкай.

У Брэсце ветэран пасяліўся ў пасляваенны час. Дзень Перамогі для яго - вялікае свята. Ён абавязкова 9 Мая ўдзельнічае ў шэсці і мітынгу ў Брэсцкай крэпасці. Такія ж планы і ў гэтым годзе. "Вельмі люблю гэта свята, заўсёды бываю ў Брэсцкай крэпасці. Ні аднаго свята не прапускаў, заўсёды ішоў у калоне, і нават (пакуль дазвалялі сілы) пяшком - ад вуліцы Леніна да крэпасці", - расказаў Пётр Маронавіч.

Ветэран жыве размераным жыццём, прывык рана прачынацца. "Цяпер займаюся агародам. Жанаты, жонцы - 95 гадоў, а мне праз два месяцы - 100", - брава адрапартаваў Пётр Светкін. Ён паказаў, якія памідоры вырошчвае ў цяпліцы, - заглядзенне.

Пётр Міронавіч звярнуў увагу, што Брэст на яго вачах змяніўся да непазнавальнасці. Ён памятае яшчэ сляды, якія пакінула пасля сябе ў горадзе вайна. "Станавілася больш транспарту, горад рос. Цяпер Брэст наогул нельга пазнаць у параўнанні з 1950-1960 гадамі, вельмі здорава. Прэзідэнт, наш урад стараюцца, каб усім было добра", - адзначыў ветэран.

Сёння ў яго дзень візітаў. Старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч даведаўся аб здароўі ветэрана, падзякаваў яму і павіншаваў з Днём Перамогі.

"Мы павінны памятаць, што наша краіна была разбурана, ляжала ў руінах, эканоміка была знішчана. Але за гэты непрацяглы час людзі змаглі аднавіць эканамічны патэнцыял і наладзіць нармальнае мірнае жыццё, - падкрэсліў Ігар Брылевіч. - Ветэранам нізкі паклон і шчырая ўдзячнасць, пажаданні здароўя і даўгалецця, каб як мага даўжэй яны былі з намі. А мы бяром на сябе абавязацельствы захаваць памяць і іх подзвіг славіць у вяках".-0-

Фота Віялеты Южаковай