Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2025, 17:33

Хто можа атрымаць крэсла-каляску бясплатна, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хто можа атрымаць крэсла-каляску бясплатна, расказалі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, паведамляе БЕЛТА.

У Мінпрацы адзначылі, што крэсламі-каляскамі, у тым ліку актыўнага тыпу, забяспечваюцца бясплатна ў парадку чарговасці інваліды 1-й групы і дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржарганізацыі аховы здароўя.

У гэтым выпадку фінансаванне расходаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Для атрымання неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) па месцы жыхарства і прадаставіць пакет дакументаў: пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу, індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда альбо заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў гэтых сродках рэабілітацыі, пасведчанне інваліда.

У ведамстве таксама растлумачылі, што крэсла-каляска актыўнага тыпу выдаецца інваліду пасля праходжання навучання карыстання. Навучанне праходзіць у спецыялізаваным адукацыйна-рэабілітацыйным цэнтры БПААЦ у Мінску. Запісацца на навучанне можна ў ТЦСАН альбо ў тэрытарыяльным органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі