Фота з архіва
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусціў інфармацыйны праект "Хронікі вызвалення". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік ЦК БРСМ Кацярына Лакісава.
"Асноўная мэта праекта - данесці да шырокага кола грамадскасці дакладныя звесткі аб Беларускай наступальнай аперацыі "Баграціён". Гэта адна з буйнейшых ваенных аперацый за ўсю гісторыю чалавецтва, у ходзе якой Савецкая Армія нанесла вельмі значнае паражэнне нямецкай арміі, разграміўшы групу армій "Цэнтр" вермахта, - расказала Кацярына Лакісава. - Ініцыятыва была падтрымана Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які на аснове рассакрэчаных аператыўных зводак Генеральнага штаба Чырвонай Арміі аднавіў штодзённую храналогію стратэгічных дзеянняў за перыяд правядзення аперацыі на тэрыторыі БССР - з 23 чэрвеня па 29 ліпеня 1944 года".
Паводле яе слоў, у рамках праекта будзе выпушчаны цыкл інфармацыйных радыёперадач пад дэвізам "Дарогамі подзвігаў вызваліцеляў дзень за днём". "Гістарычныя матэрыялы будуць размяшчацца ў сацыяльных сетках і на агітстэндах тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ, а таксама выкарыстаны пры арганізацыі дзейнасці маладзёжных інфармацыйных груп", - дадала Кацярына Лакісава.-0-