17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 1944 годзе камандаванне вермахта шырока прымяняла практыку выкарыстання грамадзянскага насельніцтва ў якасці прыкрыцця на шляху наступлення савецкіх войскаў. У пачатку сакавіка (1-3 сакавіка) 1944 года на фашысцкай тэрыторыі, у непасрэднай блізкасці ад лініі фронту, недалёка ад вёсак Азарычы, Дзерць і Падасіннік акупанты стварылі тры лагеры смерці, куды пад выглядам эвакуацыі былі дастаўлены больш як 50 тыс. чалавек з Гомельскай, Магілёўскай, Палескай абласцей Беларусі, а таксама Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Гэтыя тры лагеры атрымалі назву "Азарыцкія лагеры смерці".
Лагеры ўяўлялі сабой абнесеныя калючым дротам участкі балоцістай мясцовасці. Вакол было міннае поле. Людзі ўтрымліваліся пад адкрытым небам. Будаваць шалашы або зямлянкі, збіраць сухое галлё для падсцілання, раскладаць агонь катэгарычна забаранялася. Вязняў нічым не кармілі, не давалі пітной вады. У лагеры з суседніх населеных пунктаў звозілі хворых на сыпны тыф і іншыя інфекцыі для распаўсюджвання хвароб сярод мясцовага насельніцтва і ў далейшым сярод байцоў Чырвонай арміі. Вязняў днём і ноччу ахоўвалі нямецкія салдаты на вартавых вышках. Калі хто-небудзь набліжаўся да калючага дроту, вартаўнікі стралялі без папярэджання.
Сакавік 1944 года выдаўся халодным. Паводле ўспамінаў вязняў, ночы былі марозныя, днём ішоў дождж, 15 сакавіка выпаў снег. Жанчыны збіралі дзяцей на ноч у групы па 15-20 чалавек, укрывалі чым маглі і, не адыходзячы ад іх усе ночы, засцерагалі ад халоднай смерці. Харчаваліся тым, што жанчыны змаглі схаваць і трымаць пры сабе: зернем жыта, пшаніцы, проса і мукой. Піць даводзілася балотную ваду. Кожны дзень, а тым больш кожную ноч паміралі сотні чалавек. Памерлых за межы лагера ніхто не вывозіў, яны так і заставаліся непахаванымі.
У ноч на 17 сакавіка фашысты пакінулі вязняў і адступілі на 7 км на захад. На наступны дзень частка вязняў паспрабавала самавольна пакінуць тэрыторыю лагера, але ўсе яны загінулі на мінных палях.
18-19 сакавіка войскі 65-й арміі (генерал-маёр П.І.Батаў) 1-га Беларускага фронту вызвалілі з Азарыцкіх лагераў 33480 чалавек, з іх 15960 дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў, 13072 жанчыны, 4448 старых. У выніку рэалізацыі генераламі вермахта бесчалавечных установак верхаводаў Трэцяга рэйха за некалькі дзён толькі ў канцлагеры "Азарычы" загінулі не менш як 20 тыс. чалавек.
Сярод вызваленага з лагераў насельніцтва працавалі больш як 22 чалавекі афіцэрскага складу і да 50 медыцынскіх работнікаў. Нягледзячы на меры, што прымаліся камандаваннем 65-й арміі, многія вязні памерлі пасля вызвалення. Больш за 50 воінаў Чырвонай Арміі, якія прымалі ўдзел у вызваленні тыфозных хворых, таксама заразіліся і памерлі.
Ваенная пракуратура 65-й арміі па гарачых слядах правяла расследаванне злачынстваў, учыненых нацыстамі ў канцлагеры "Азарычы". Заключэнне па матэрыялах расследавання справы па знішчэнні савецкіх грамадзян, зацверджанае 4 красавіка 1944 года ваенным пракурорам 65-й арміі палкоўнікам юстыцыі Бураковым, і матэрыялы расследавання былі перададзены Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні злачынстваў, учыненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Пратакол пасяджэння Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі пад кіраўніцтвам старшыні СНК Беларускай ССР П.К.Панамарэнкі ад 26 красавіка 1944 года і следчыя матэрыялы па канцлагеры "Азарычы" разглядаліся на Нюрнбергскім працэсе.
У абвінаваўчым заключэнні Міжнароднага ваеннага трыбуналу нумар 1 у адпаведнасці з Лонданскім пагадненнем ад 8 жніўня 1945 года і статутам гэтага трыбуналу злачынствы ў канцлагеры "Азарычы" аднесены да "ваенных злачынстваў, а менавіта: "парушэнне законаў і звычаяў войнаў", а канцлагеры прызнаны судом "канцэнтрацыйнымі лагерамі на адкрытым паветры".
У Беларусі ў 1946-1947 гадах прайшоў шэраг судовых працэсаў над нямецкімі ваеннымі злачынцамі па абвінавачанні іх у злачынствах, учыненых у канцлагеры "Азарычы". Адзін з арганізатараў лагераў смерці ў Беларусі быў прыгавораны да павешання. Тыя, хто прымаў удзел у дэпартацыі грамадзянскага насельніцтва ў канцлагеры, былі прыгавораны да зняволення ў папраўча-працоўных лагерах тэрмінам на 25 гадоў.
На тэрыторыі Беларусі фашысты стваралі і іншыя лагеры смерці, такія ж, як у Азарычах: у чэрвені 1944 года на ўсходнім беразе Дняпра (у ім знаходзіліся больш як 3 тыс. мірных жыхароў, сагнаных з Магілёва і суседніх населеных пунктаў) і на паўднёвым усходзе ад Віцебска (з яго воінамі 3-га Беларускага фронту былі вызвалены амаль 8 тыс. мірных жыхароў).
У 1965 годзе на месцы лагера смерці "Азарычы" ў памяць вязняў пабудаваны мемарыяльны комплекс.