Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2025, 22:58

Хрэсны ход прайшоў у Будславе 

4 ліпеня, Будслаў /Кар. БЕЛТА/. Мнагалюдны Хрэсны ход прайшоў у Будславе. Яго правялі прадстаўнікі каталіцкага ордэна Кармелітаў босых, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Як растлумачыў айцец Юрый Кулай, настаяцель парафіі Божага цела ў Мінску, Хрэсны шлях з'яўляецца традыцыйным богаслужэннем у каталіцкай царкве. У кожным касцёле можна ўбачыць 14 абразоў, на якіх адлюстраваны этапы Хрэснага шляху Хрыста на Галгофу. Такія богаслужэнні праходзяць у перыяд Вялікага посту перад Вялікаднем у кожным касцёле.
 Што датычыцца фэсту ў Будславе, Хрэсны ход з'яўляецца адным з пунктаў праграмы. Па традыцыі да яго далучаецца вялікая колькасць вернікаў. 

Малітвы, разважанні ў час Хрэснага ходу ў кантэксце канкрэтнага моманту пакуты Хрыста суадносяцца з жыццём чалавека. Гучаць наказы, як трэба жыць, рабіць, каб быць вернымі вучэнню Ісуса Хрыста, які першым прайшоў гэты Хрэсны шлях. 
"Наша жыццё - гэта таксама Хрэсны шлях: нашы праблемы, нашы грахі, нашы слабасці, нашы падзенні", - адзначыў Юрый Кулай. 

Тым часам перад касцёлам Успення Прасвятой Дзевы Марыі вялікая колькасць вернікаў выстраілася ў чаргу, каб памаліцца перад цудатворным абразом Божай Маці Будслаўскай. 
З надыходам цемры вернікі стануць удзельнікамі прыгожай працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, пасля чаго роўна апоўначы пачнецца богаслужэнне.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі