Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 15:07

Хрэнін: Узброеныя Сілы Беларусі - гэта перш за ўсё інструмент недапушчэння вайны

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узброеныя Сілы Беларусі - гэта перш за ўсё інструмент недапушчэння вайны. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы нікому не пагражаем. Мы хочам жыць на сваёй зямлі, развівацца самі. Быць незалежнымі, самастойнымі. Узброеныя Сілы ў нас не з'яўляюцца інструментам вядзення вайны. Гэта інструмент недапушчэння вайны перш за ўсё", - падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны таксама адзначыў, што ў Беларусі сочаць за развіццём узброеных сіл у краінах НАТА. Паколькі і там з'яўляюцца новыя тэхналогіі, узбраенне. "Зыходзячы з гэтага, мы прадумваем і прагназуем магчымыя рызыкі, выклікі і пагрозы для нас, выпрацоўваем адэкватныя меры процідзеяння", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі