Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2024, 15:30

Хрэнін уручыў узнагароды ўдзельнікам вучэння на Ашулуку і павіншаваў іх з паспяховым пускам ракет

Фота "Ваяр"
Фота "Ваяр"
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Віктар Хрэнін узнагародзіў удзельнікаў аператыўна-тактычнага вучэння з баявой стральбой на расійскім палігоне Ашулук. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

"У нас з вамі ўнікальная магчымасць вучыцца не ў баявой абстаноўцы, але пераймаць баявы вопыт у нашых калег. Наша задача ў прамым сэнсе - забяспечыць мірнае неба над нашай Радзімай, Рэспублікай Беларусь", - звярнуўся да ваеннаслужачых Віктар Хрэнін.

Пасля афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджвання камандзіры воінскіх часцей, якія выконвалі сёння баявыя пускі на расійскім палігоне Ашулук, звярнуліся да міністра абароны з просьбай. Кіраўніка беларускага ваеннага ведамства папрасілі пакінуць подпіс на вечку транспартна-пускавога кантэйнера ЗРК С-300. Вечка кантэйнера разрываецца ў момант выхаду ракеты ў час баявой стральбы.

"З першым паспяховым пускам", - пакінуў подпіс Віктар Хрэнін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі