Фота "Ваяр"
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Цэнтральным доме афіцэраў міністр абароны Віктар Хрэнін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны ваеннаслужачым Узброеных Сіл. Некаторыя з іх атрымліваюць воінскія званні датэрмінова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Ваеннаслужачыя ўзнагароджаны медалямі "За адзнаку ў воінскай службе" і "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы".
"Самаадданай ратнай працай кожны з вас не на словах, а на справе даказаў вернасць прысязе і традыцыям айчыннага воінства. Сваёй ратнай службай вы ўпісваеце яркія старонкі ў летапіс беларускай арміі, уносіце важкі ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы", - адзначыў Віктар Хрэнін.-0-