Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2024, 19:21

Хрэнін: у Беларусі беражліва захоўваюць памяць аб гераізме савецкіх танкістаў

Фота з архіва
Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі беражліва захоўваюць памяць аб гераізме савецкіх танкістаў. Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін у час урачыстага сходу, прысвечанага Дню танкіста. Кіраўнік ведамства павіншаваў ветэранаў, асабовы склад танкавых воінскіх часцей і падраздзяленняў, персанал танкарамонтных прадпрыемстваў з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.

Віктар Хрэнін звярнуў увагу, што Дзень танкіста - асабліва шануемае свята і ва Узброеных Сілах, і ва ўсёй краіне. "У ходзе стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён" танкавыя войскі адыгралі вырашальную ролю ў разгроме магутнай групоўкі праціўнікаў. У Беларусі беражліва захоўваюць памяць аб гераізме савецкіх танкістаў. Менавіта таму на беларускай зямлі штогод адкрываюцца ўсё новыя помнікі вызваліцелям з устаноўленымі на пастаментах узорамі бранятанкавай тэхнікі", - адзначыў ён.

Толькі за апошнія няпоўныя 20 гадоў мясцовым органам улады ваеннае ведамства перадало больш за 200 музейных экспанатаў розных узораў бранятанкавых узбраенняў і тэхнікі. "Учора, напярэдадні нашага прафесійнага свята, у Чавусах урачыста адкрыты помнік героям-вызваліцелям - на пастаменце ўвекавечаны танк Т-72Б. сёння воіны-танкісты беларускай арміі дастойна прадаўжаюць баявыя традыцыі сваіх папярэднікаў, нязменна дэманструючы высокія вынікі ў баявой падрыхтоўцы. Прадаўжаеццм аснашчэнне механізаваных злучэнняў і танкавых воінскіх часцей новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі бранятанкавай тэхнікі. Толькі на працягу некалькіх апошніх месяцаў на ўзбраенне беларускай арміі паступілі 10 новых БТР-82А, 10 спецыяльных транспартных сродкаў "Тыгр", - расказаў міністр.

Важкі ўклад у падтрыманне абараназдольнасці краіны ўносяць айчынныя прадпрыемствы абаронна-прамысловага комплексу, дадаў Віктар Хрэнін. "Цяпер на магутнасцях 140-га рамонтнага завода праводзіцца капітальны рамонт і мадэрнізацыя больш як сто адзінак бранятанкавага ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку 30 танкаў Т-72 да ўзроўню Т-72БМ2. Пры мадэрнізацыі выкарыстоўваюцца апошнія дасягненні ў галіне сістэм кіравання агнём і абароны ад сучасных сродкаў паражэння. У далейшым умацаванне моцы танкавых падраздзяленняў Узброеных Сіл, несумненна, будзе прадоўжана", - падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі