Віктар Хрэнін. Фота "Ваяр"
6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развітая інфраструктура ваенных гарадкоў істотна ўплывае на пытанні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці. Аб гэтым журналістам заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У дзяржаўнай установе "432 ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" адбылося адкрыццё новага дыягнастычнага абсталявання. Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы работнікам клінічнага медцэнтра ўручылі ключы ад новых аўтамабіляў хуткай дапамогі.
"Мы моцныя тым, што ў нашай краіне ёсць традыцыі. І мы не толькі захоўваем, але і прымнажаем іх. Вельмі добрую традыцыю ўстанавіў наш Прэзідэнт, калі да свята - Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі - здаюцца добрыя, значныя аб'екты, якія ў першую чаргу прызначаны для людзей", - сказаў Віктар Хрэнін.
Міністр абароны адзначыў, што і ваенныя не застаюцца ўбаку ад гэтай добрай традыцыі. "Адкрываючы гэты аб'ект, уручаючы сучасныя добрыя санітарныя аўтамабілі шпіталю, мы адкрываем цэлую серыю мерапрыемстваў па здачы аб'ектаў для нашых людзей. Гэта і спартыўныя аб'екты, і добраўпарадкаваныя інтэрнаты, і сталовыя, і іншае. Скажу больш: мы ў гэтым годзе пачнём здаваць (аб'екты. - Заўвага БЕЛТА) у эксплуатацыю цэлымі гарадкамі, каб нашы людзі маглі выконваць свае задачы. Мы гэта хутка пакажам, гэта не адзінкавае мерапрыемства", - падкрэсліў ён.
Віктар Хрэнін канстатаваў, што развітая інфраструктура, якая ёсць у ваенных гарадках, істотна ўплывае ў тым ліку на пытанні баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці.
"Што датычыцца абсталявання (для клінічнага медцэнтра. - Заўвага БЕЛТА), гэта сапраўды вельмі высакакласнае абсталяванне. Зноў жа, яно прызначана для таго, каб урачы маглі дыягнаставаць на ранняй стадыі магчымыя захворванні і аказваць кваліфікаваную дапамогу. Тым самым падкрэсліваем, што ў нас сацыяльна арыентаваная дзяржава і ўсё робіцца для людзей. Мы працуем планава, разумеючы, што мы павінны развівацца. Паколькі развіццё медыцыны, як і Узброеных Сіл, - гэта паступальны працэс", - рэзюмаваў кіраўнік ваеннага ведамства.-0-