ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2021, 15:16

Хрэнін прыме ўдзел у пасяджэнні СМЗС, міністраў абароны і сакратароў саветаў бяспекі АДКБ

Віктар Хрэнін. Фота з архіва
Віктар Хрэнін. Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Узброеных Сіл Беларусі на чале з міністрам абароны генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным прыбыла ў Душанбэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Кіраўнік ваеннага ведамства прыме ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

У рамках мерапрыемстваў бакі абмяняюцца меркаваннямі аб ваенна-палітычнай абстаноўцы ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі АДКБ, падвядуць вынікі дзейнасці арганізацыі ў міжсесіённы перыяд (2020-2021 гадоў), заслухаюць даклад міністра замежных спраў Арменіі адносна прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ў перыяд старшынства краіны ў АДКБ у 2022 годзе.

Парадкамі дня мерапрыемстваў прадугледжана абмеркаванне каля 40 пытанняў у ваеннай, ваенна-тэхнічнай і ваенна-навуковай сферах. Прынятыя ў рамках сустрэч рашэнні будуць накіраваны на развіццё ваеннага складніка арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі