Скрыншот відэа Міністэрства абароны
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прыбыў на палігон Ашулук у 185-ы цэнтр баявой падрыхтоўкі і баявога прымянення ВКС. Аб гэтым інфармавалі БЕЛТА ў беларускім ваенным ведамстве.
Міністр абароны будзе назіраць за чарговым этапам аператыўна-тактычнага вучэння з баявой стральбой. Як паведамлялася раней, у вучэнні на палігоне Ашулук удзельнічаюць злучэнні і воінскія часці родаў войскаў ВПС і войскаў ППА Беларусі.-0-