Фота "Ваяр"
16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін прадставіў асабоваму складу Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл новага камандуючага - Вадзіма Сурава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
Прадстаўляючы камандуючага, кіраўнік ваеннага ведамства падкрэсліў, што Вадзім Сураў - прадстаўнік слаўнай афіцэрскай дынастыі. Міністр абароны выказаў упэўненасць у тым, што пад яго кіраўніцтвам воінскі калектыў Заходняга аператыўнага камандавання дасягне новых вышынь у падтрыманні высокай баявой гатоўнасці і ў баявой падрыхтоўцы.
Вадзім Сураў, выступаючы перад асабовым складам, адзначыў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці. "Першая асноўная задача - падтрыманне баявой, мабілізацыйнай гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей да выканання задач па прызначэнні. Баявая падрыхтоўка - таксама на першым месцы. Салдат трэба вучыць таму, што неабходна на вайне", - падкрэсліў новы камандуючы.
Віктар Хрэнін падзякаваў Уладзіміру Беламу за праведзеную вялікую работу на пасадзе камандуючага войскамі ЗАК. Указам Прэзідэнта ён назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл.-0-