
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаноўка на баявое дзяжурства зенітна-ракетнага комплексу С-400 накіравана на ўзмацненне абароннага патэнцыялу Беларусі. Аб гэтым на відэа, апублікаваным у Telegram-канале Міністэрства абароны, заявіў кіраўнік ваеннага ведамства Віктар Хрэнін, паведамляе БЕЛТА.
"У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй мы атрымалі чарговы камплект С-400 "Трыумф". Гэты комплекс не проста ўзмоцніць паветраныя граніцы нашай краіны, але і будзе мець важнае значэнне ў абароне рубяжоў Саюзнай дзяржавы", - сказаў Віктар Хрэнін.

Міністр абароны адзначыў негатыўны характар тэндэнцый развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі. У пацвярджэнне сваіх слоў ён нагадаў аб агрэсіўнай рыторыцы кіраўніцтва заходніх краін, а таксама аб рэалізацыі планаў Польшчы і краін Балтыі па ўзмацненні ваеннага патэнцыялу. "У гэтых умовах для нас жыццёва важна прымаць рашэнні па ўзмацненні абароннага патэнцыялу нашай дзяржавы", - падкрэсліў міністр абароны.
Адным з такіх рашэнняў, дадаў Віктар Хрэнін, і з'яўляецца прыняцце на ўзбраенне і пастаноўка на баявое дзяжурства комплексу С-400 і іншых сучасных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.-0-